Памерла пісьменніца Святлана Курс

20/07/2026 - 17:58

Святлана Курс / Еўрарадыё

Ва ўзросце 54 гадоў у Варшаве памерла пісьменніца Святлана Курс (псеўданім Ева Вежнавец). Пра гэта ў сацсетках паведамілі яе блізкія.

Апошнія гады Курс змагалася з анкалагічнай хваробай.

У 2020 годзе выйшла яе аповесць "Па што ідзеш, воўча?", жанр якой аўтарка абазначыла як "балотная казка". Кніга была ўзнагароджаная ў 2021 годзе прэміяй Ежы Гедройця і перакладзеная на шэраг замежных моваў, прынёсшы аўтарцы заслужаную папулярнасць.

Цягам некалькіх гадоў у 2000-я і ў 2010-я Святлана Курс працавала на Еўрарадыё. Мы смуткуем разам з яе сям'ёй і выказваем спачуванні яе блізкім.

Час і месца развітання са Святланай Курс стануць вядомыя крыху пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі