Дождж
У аўторак, 21 ліпеня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, удзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
У асобных раёнах уначы пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, удзень месцамі па Беларусі прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 16-22 градусы цяпла, па ўсходзе краіны будзе да +26 градусаў.
У сераду, 22 ліпеня, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, удзень месцамі — з навальніцамі. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, месцамі — моцны парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 7-14 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +14 градусаў па поўначы да +23 градусаў па паўднёвым захадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут