Васіль Верамейчык / "Наша Ніва"
Палітвязню Васілю Верамейчыку змянілі рэжым зняволення: з калоніі яго перавялі ў турму. Пра гэта піша "Наша Ніва" са спасылкай на жонку былога каліноўца Яўгенію.
Паведамляецца, што 9 ліпеня Верамейчыка перавезлі са шклоўскай калоніі №17 у магілёўскую турму №4. На які перыяд яму змянілі рэжым утрымання — невядома.
У чэрвені стала вядома, што ў Верамейчыка ўзніклі сур’ёзныя праблемы са здароўем. Праваабаронцы дадалі яго ў гуманітарны спіс. Мяркуючы па леках, прапісаных палітвязню ў калоніі, ён мог перанесці інфаркт міякарда або меў вялікую рызыку развіцця такога інфаркту.
Паведамлялася, што на пачатку чэрвеня яго мусілі пакласці ў бальніцу пры мінскім СІЗА-1, каб зрабіць аперацыю на сэрцы. Аднак замест бальнічнага ложка палітвязень аказаўся ў ШІЗА, а потым — у ПКТ. Умовы там павялічваюць нагрузку на сэрца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут