У будынку Падляскай оперы ў Беластоку прайшоў канцэрт да Дня Волі

25/03/2024 - 18:49

На святочным канцэрце ў Беластоку / t.me/belsat/

У будынку Падляскай оперы ў Беластоку прайшоў канцэрт да Дня Волі. З нагоды свята выступілі сумесны беларуска-польскі аркестр і салісты-беларусы з розных краін. Як паведамляе "Белсат", спецыяльнымі гасцямі сталі: Ілля Сільчукоў (барытон, зараз выступае на сцэне Оперы ў Бостане), Юлія Еўтухоўская (сапрана), Кірыл Кядук (фартэпіяна), Аляксей Ладзік (флейта), дырыжор Павел Котла.

Перад прысутнымі таксама выступіў кіраўнік НАУ Павел Латушка. Ён уручыў узнагароду дырэктару беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігару Лукашуку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі