У Брэсце злавілі чарговага эксгібіцыяніста

26/12/2015 - 16:47

У Брэсце злавілі чарговага эксгібіцыяніста. 33-гадовы мужчына агаліўся перад 13-гадовай школьніцай і прадэманстраваў ёй свае палавыя органы. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 17 снежня каля дзіцячага садка па вуліцы Ленінградскай.

Маці дзяўчынкі ў той жа дзень напісала заяву ў міліцыю. 25 снежня эксгібіцыяніста затрымалі. Міліцыя высветліла, што мужчына нідзе не працуе, ён жыве ў Брэсце.

Яго дзеянні кваліфікаваныя як хуліганства, паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі