Бацька Крысціны Ціманоўскай знаходзіцца пад хатнім арыштам

26/09/2026 - 15:00

Крысціна Цімановская

  / tvp.pl

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, расказала выданню Sport.pl пра сваю сям'ю, што засталася на радзіме. Яны не бачыліся каля пяці гадоў.

Спартсменка адзначыла, што ў яе бацькоў "шмат праблем", і падкрэсліла, што не бачылася з імі з 2021 года.
З роднымі яна не можа сустрэцца, бо яе бацька "знаходзіцца пад хатнім арыштам", а мама "побач з ім".

Крысціна Ціманоўская не ўдакладніла, за што было прызначана пакаранне яе тату.

З бацькамі спартсменка перыядычна размаўляе па відэасувязі, але здаралася, "што некалькі месяцаў запар" нават так не ўдавалася пагаварыць, бо да бацькоў прыходзілі "розныя людзі", і гэта "было б для іх небяспечна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі