У Брэсце затрымалі падлеткаў, якія збілі мінакоў

19/01/2023 - 08:01
Затрыманыя двое падлеткаў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Брэсцкая міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу супраць падлеткаў, якія жорстка збілі двух мінакоў. Свае дзеянні хлопцы здымалі на тэлефон, расказалі ў Следчым камітэце. Падлеткі — навучэнцы мясцовага каледжа. У канфлікт з мінакамі яны ўвязаліся пасля распівання спіртных напояў. У групе было пяць чалавек, але асабліва "вызначыліся" двое. Яны затрыманыя.

Першую дапамогу пацярпелым аказалі відавочцы. Яны ж і выклікалі міліцыю. Адзін з пацярпелых мужчын цяпер у бальніцы. У яго адкрытая чэрапна-мазгавая траўма.

Справу супраць падлеткаў распачалі па ч. 2 ст. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, небяспечнага для жыцця, здзейсненае з хуліганскіх меркаванняў групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі