У Брэсце з акна анкадыспансера выпала санітарка

17/10/2017 - 11:57

У Брэсцкім абласным анкадыспансэры з акна чацвёртага паверха выпала санітарка. Пра няшчасны выпадак у міліцыю паведаміў лекар медустановы.

Ён распавёў, што 17 кастрычніка каля 6:30 выпала жанчына 1980 года нараджэння. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.

"Смерць жанчыны не носіць крымінальнага характару", — распавёў TUT.by афіцыйны прадстаўнік брэсцкай міліцыі Сяргей Дучэнка.

Па папярэдніх дадзеных, смерць таксама не была вынікам суіцыду — трагедыя адбылася з прычыны няшчаснага выпадку. Жанчына характарызавалася станоўча, выхоўвала непаўналетняга сына.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі