У Брэсце ў аварыю трапіла "хуткая", якая везла дзіця ў цяжкім стане

07/02/2022 - 15:37

У Брэсце ў аварыю трапіла "хуткая", якая везла дзіця ў цяжкім стане. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося каля 10:40 у панядзелак. 33-гадовы кіроўцы "Хонды" на скрыжаванні не прапусціў аўтамабіль хуткай меддапамогі, які рухаўся з уключанымі маячкамі сіняга колеру і спецыяльнай гукавой сігналізацыяй.

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

vk.com/brestgai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі