У Брэсце падлетак замовіў поштай маркі, прамочаныя наркотыкам

16/09/2017 - 11:29

У Брэсце 16-гадовы падлетак замовіў сабе наркотыкі поштай — яны прыйшлі да адрасата ў выглядзе марак, прамочаных ЛСД. Кантрабанду выявілі супрацоўнікі мытні “Мінск-2” падчас праверкі міжнароднага паштовага адпраўлення, якое ішло з Нідэрландаў у Брэст.

Як высветлілася, падлетак набыў наркотыкі праз інтэрнэт і прыйшоў забіраць пасылку ў кампаніі сябра. У капэрце паміж некалькімі паштоўкамі былі схаваныя 10 марак, якія насамрэч былі дозамі ЛСД.

Па факце незаконнага перамяшчэння наркатычных рэчываў праз мяжу распачатая крымінальная справа, паведамляе БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі