У Брэсце даішнікі склалі сем пратаколаў на п'янага бяспраўніка

09/11/2017 - 15:01

Тры экіпажы ДАІ лавілі парушальніка Правілаў дарожнага руху ў Брэсце ў ноч на 9 лістапада. 

Як паведамляе gaibrest.by, 8 лістапада каля 23.50 у ДАІ паведамілі, што па вуліцы Маскоўскай едзе аўтамабіль "Опель Астра", за рулём якога, як мяркуецца, нецвярозы кіроўца. 

Супрацоўнікі ДАІ выехалі на выклік і заўважылі меркаванага парушальніка. Уключыўшы сірэну і маячкі сіняга і чырвонага колераў, інспектары неаднаразова патрабавалі ад кіроўцы прыпыніцца. Але той толькі паскараўся, спрабуючы ўцячы. Падчас пагоні на вуліцы Янкі Купалы кіроўца нават выехаў на паласу сустрэчнага руху.

Скончылася пагоня на вуліцы Гродзенскай, дзе інспектары затрымалі парушальніка. 

Выявілася, што кіроўца быў п'яны — 1,9 праміле. Аднак і сам ён, і пасажыр аўто былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Падчас праверкі стала вядома, што кіроўца не меў права кіравання транспартам. На 38-гадовага жыхара вёскі Відомля Камянецкага раёна склалі сем адміністрацыйных пратаколаў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі