Падзення перад тэлекамерамі ўдалося пазбегнуць
У Бішкеку Аляксандр Лукашэнка ледзь утрымаўся на нагах. Здарылася гэта, калі ён падымаўся па прыступках рэзідэнцыі з парасонам у руцэ. Падзення перад тэлекамерамі яму ўдалося пазбегнуць.
Расійскія прапагандысты распаўсюдзілі відэа інцыдэнта з іранічным каментаром: "Лукашэнка не збіць са шляху".
У сталіцы Кыргызстана 13 кастрычніка праходзіць саміт кіраўнікоў краін СНД.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут