У Бешанковіцкім раёне машына-млын заціснула руку кіроўцу-аператару (фота)

19/02/2016 - 16:30

У Бешанковіцкім раёне перасоўная машына-млын заціснула правую руку кіроўцу-аператару. Здарэнне адбылося ўдзень у пятніцу ў вёсцы Бачэйкава. На месца выклікалі ратавальнікаў, якія вызвалілі з заборнага шнэка млына руку мужчыны. Яго шпіталізавалі з пераломамі і рванымі ранамі.

Прэс-служба МНС адзначае, што кіроўца-аператар мінскага прадпрыемства "СпецТэхПрамСервіс" знаходзіўся ў камандзіроўцы на прадпрыемстве "Бешанковічы аграсервіс". Ён займаўся вырабам камбікорму з сыравіны замоўцы. Перасоўная машына-млын таксама была прывезеная са сталіцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі