У Бельгіі прастытуцыю прыраўнялі да іншых прафесій

21/06/2024 - 18:16

Бельгійскія ўлады маюць намер прапісаць "выразныя правілы гульні" / brusselstimes.com

У Бельгіі прастытуцыю прыраўнялі да іншых прафесій. Быў прыняты закон, які гарантуе працаўнікам секс-індустрыі абарону іх сацыяльных правоў і магчымасць працаваць па кантракце. Адбываецца беспрэцэдэнтная спроба навесці парадак у найскладанейшым сектары, адзначае euronews.com.

Раней хостес-бары і салоны эратычнага масажу ў гэтай краіне існавалі ў "шэрай" прававой зоне. Звычайна прастытуткам плацілі наяўнымі або наймалі іх на пасаду афіцыянтак.

Адмяніўшы крымінальную адказнасць за некаторыя формы сутэнёрства, бельгійскія ўлады маюць намер прапісаць "выразныя правілы гульні", гарантуючы жанчынам доступ да дапамог па беспрацоўі, медыцынскага страхавання і дэкрэтнага адпачынку. Для легальнага працаўладкавання прастытутак іх працадаўца павінен прайсці праверку на наяўнасць судзімасці, атрымаць ліцэнзію і працаваць толькі на тэрыторыі Бельгіі.

Некаторыя фемінісцкія асацыяцыі звяртаюць увагу, што новы закон ніяк не абараняе іншаземак, часта ахвяр сутэнёраў. Без дазволу на працу яны не могуць працаваць па кантракце.

Эксперты мяркуюць, што спатрэбяцца гады, перш чым можна будзе ацаніць уплыў новаўвядзення на ўмовы жыцця секс-працаўнікоў, а таксама на стан сектара гандлю людзьмі і сутэнёрства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі