Сістэма VAR / FIFA.com
У чэмпіянаце Беларусі па футболе нарэшце з'явіцца сістэма VAR. Пра тэрміны яе ўкаранення старшыня Беларускай федэрацыі футбола Яўген Булойчык расказаў на канферэнцыі АБФФ.
"Маем намер укараніць сістэму VAR у бліжэйшым сезоне вышэйшай лігі", — заявіў ён.
Нагадаем, футбольны сезон у Беларусі стартуе 28 лютага матчам за Betera-Суперкубак. У ім сустрэнуцца клубы "МЛ Віцебск" і "Нёман". Першы тур Betera-вышэйшай лігі пройдзе з 20 па 22 сакавіка.
Сістэма VAR — гэта сістэма дапамогі суддзям, якая выкарыстоўвае прагляд відэапаўтораў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут