Пастанова ўжо ўступіла ў сілу / LookByMedia
У Беларусі на воінскі ўлік пачалі прымаць дзяўчат з 19 гадоў. Гэта вынікае з новых правілаў. Адпаведная пастанова Міністэрства абароны апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Абноўлены таксама пералік спецыяльнасцей, па якіх у першую чаргу ставяць на ўлік жанчын.
У спіс прафесій увайшлі фельчар ветэрынарнай медыцыны, фельчар-акушэр, памочнік урача, фельчар-лабарант, фармацэўт, урач, медсястра, правізар, ваенны фельчар і іншыя спецыяльнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут