У Беларусі завочна будуць судзіць Ціханоўскую, Латушку, Кавалькову, Дылеўскага

21/10/2022 - 09:07
Святлана Ціханоўская / АР

Следчым камітэтам Беларусі па ўзгадненні з генпракурорам пачаты працэс "спецыяльнай вытворчасці" ў дачыненні да прадстаўнікоў Кардынацыйнай рады. Яна распачата ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага і Марыі Мароз. Ціханоўская абвінавачваецца па дзясятку артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Сярод іх"Прыгатаванне да захопу і ўтрымання будынкаў", "Прыгатаванне да ўдзелу ў масавых беспарадках", "Змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".

Усе названыя асобы знаходзяцца за мяжой, таму ў РБ іх збіраюцца судзіць завочна.

.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі