У Беларусі з пачатку тыдня патанулі 15 чалавек

04/08/2017 - 13:00

Ад пачатку тыдня ў Беларусі патанулі 15 чалавек, перадае БЕЛТА звесткі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ОСВОД). Сярод патанулых — чацвёра непаўналетніх. 

Непасрэдна пры купанні на гэтым тыдні патанулі восем чалавек, з іх двое непаўналетніх. За той самы час было выратавана дзесяць чалавек, сярод іх восем непаўналетніх.

Найбольшай колькасць патанулых зафіксаваная ў Магілёўскай вобласці — пяць чалавек. у тым ліку двое непаўналетніх. У Мінску выпадкаў гібелі людзей на вадзе не зарэгістравана. 

Дарэчы, з пачатку гэтага купальнага сезону ў нашай краіне ахвярамі вады сталі 119 чалавек, з іх 15 непаўналетніх. Непасрэдна пры купанні патанулі 45 чалавек, з іх дзевяць непаўналетніх.

За аналагічны перыяд 2016 года (па стане на 5 жніўня) у Беларусі патанулі 177 чалавек, з іх 18 непаўналетніх. Прычым пры купанні патанулі 95 чалавек, з іх 8 непаўналетніх.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі