У Беларусі з 2016 года будзе скасаваны шэраг падатковых ільготаў

11/12/2015 - 12:49

У 2016 годзе зменшыцца кола прадпрыемстваў са спрошчанай сістэмай падаткаабкладання. Гэта прадугледжана законапраектам аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс. Пра гэта заявіла сёння, 11 снежня, намесніца міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая.

Спрошчаныя падаткі ў новым годзе будуць плаціць толькі прадпрымальнікі, якія маюць нерухомасць плошчай да 1000 кв метраў. Акрамя таго, для прадпрымальнікаў паніжаецца мяжа выручкі (з 13,7 млрд да 1,5 млрд рублёў), пры якой можна прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Скасуецца ільготнае падаткаабкладанне і для інтэрнет-гандляроў.

Эла Сяліцкая кажа, што Міністэрства ацэньвае гэтыя віды дзейнасці, як  высокадаходныя. “Таму такія асобы мусяць карыстацца агульным рэжымам падаткаабкладання”.

Акрамя таго ў наступным годзе скасуюць падатковыя ільготы ў дачыненні да фізічных асобаў, якія выйгралі грошы ў азартных гульнях. Стануць плаціць большыя падаткі на прыбытак прадпрыемствы, якія рэалізуюць сельскагаспадарчую прадукцыю.

Скасуюцца ільготы на ПДВ у дачыненні да паслугаў энергазабяспечваюшчых і газазабяспечваюшчых арганізацыяў для патрэб насельніцтва. 

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі