У Беларусі ўжо 6723 выпадкі COVID-19, памерлі яшчэ 4 чалавекі

21/04/2020 - 17:10

Увечары 21 красавіка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведаміла статыстыку па сітуацыі з каранавірусам у Беларусі. Колькасць выпадкаў станоўчых тэстаў на COVID-19 павялічылася да 6723 (+459 выпадкі за суткі). Выпісаны 577 чалавек (+63 за суткі). Памерлі 55 чалавек (за суткі стала на 4 ахвяры больш).

За суткі было зроблена каля 6 тысяч тэстаў на каранавірус, агулам іх зроблена 108,5 тысячы.

Мінздароўя адзначае, што "у рэгіёнах статыстыка па выяўленых выпадках істотна не змянілася". У панядзелак такая статыстыка паведамлялася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі