У Беларусі ўпершыню выпусцілі лыжныя чаравікі (фота)

25/05/2018 - 15:04

У Беларусі ўпершыню выпусцілі лыжныя чаравікі. Як інфармуе БЕЛТА, іх узоры прэзентавала кампанія "Марка". Выпуск наладжаны ў Белаазёрску на мадэрнізаваным прадпрыемстве "Вердымар" у эксперыментальным цэху. У бліжэйшы час узоры накіруюць у Міністэрства спорту і турызму, дзе атрымаюць экспертную ацэнку. Чыноўнікі вызначаць мадэлі, якія пойдуць у серыйны выпуск. Яго хочуць пачаць восенню, да лістапада мусіць быць зроблена 40 тысяч пар абутку. Мяркуецца, што іх набудуць школьнікі і юныя спартсмены.

Да наступнага года плануецца наладзіць выпуск лыжных чаравікоў для прафесійных спартсменаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі