У Беларусі ўбіраюць азімы ячмень. Ураджайнасць пагаршаецца

02/07/2023 - 14:44
Віцэ-прэм'ер Леанід Заяц у полі

У Беларусі пачалася ўборачная кампанія. Першым прыбіраюць азімы ячмень. Віцэ-прэм'ер Леанід Заяц распавядае, што ўраджайнасць сёння складае 46,3 цэнтнера з гектара, і гэта "дастаткова добры ўраджай у нашых умовах надвор'я".

Інакш кажучы, менавіта надвор'е, на думку дзяржслужачага, вінаватае ў тым, што ўраджайнасць азімага ячменю ў гэтым годзе на дадзены момант на 11,8 працэнта ніжэйшая, чым летась. Год таму, нагадаем, яна складала 52,5 ц/га.

Зрэшты, гэтым летам азімага ячменю збяруць больш, чым у мінулым годзее, хоць ураджайнасць і падае. Справа ў тым, што плошчу пасеваў пашырылі ў 2,7 разы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі