У Беларусі пагоршылася сітуацыя з шаленствам, у Магілёўскай вобласці ёсць смяротны выпадак

27/08/2026 - 13:32

Горш за ўсё справы ў Брэсцкай вобласці / pixabay.com

У першым паўгоддзі 2026 года ў Беларусі пагоршылася эпізаатычная сітуацыя па шаленстве ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях, а таксама эпідэміялагічная сітуацыя ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў лісце галоўнага ўрача дзяржаўнай установы "Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі". Дакумент у распараджэнне рэдакцыі прадаставіла ініцыятыва BELPOL.

Паводле дадзеных дакумента, у Брэсцкай вобласці ў першым квартале 2026 года зарэгістравана максімальная сярод усіх рэгіёнаў колькасць лабараторна пацверджаных выпадкаў шаленства сярод жывёл — 35,9%. 

Агульная колькасць выпадкаў у рэгіёне вырасла ў 7,7 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года, у тым ліку за кошт дзесяціразовага росту захворвання сярод хатніх жывёл. 

У Брэсцкім раёне з 7 па 11 красавіка 2026 года зарэгістравана два выпадкі масавага кантакту людзей з буйной рагатай жывёлай, хворай на шаленства. Пацярпелі 28 чалавек.

У Віцебскай вобласці найбольш неспрыяльным раёнам названы Сенненскі, дзе зафіксавана каля паловы ўсіх выпадкаў шаленства сярод жывёл у вобласці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі