У Беларусі падрыхтаваны праект дэкрэта “Аб супрацьдзеянні допінгу ў спорце”

29/09/2017 - 19:44

У Беларусі падрыхтаваны праект дэкрэта кіраўніка дзяржавы “Аб супрацьдзеянні допінгу ў спорце”. 29 верасня дакумент змешчаны на сайце Міністэрства спорту і турызму для грамадскага абмеркавання. Ім прадугледжана комплекснае рэгуляванне пытанняў супрацьдзеяння допінгу ў айчынным спорце. Прапануецца ўстанавіць крымінальную адказнасць за незаконны абарот рэчываў, якія забаронены ў спорце, за схіленне непаўналетніх спартсменаў да іх выкарыстання (з ініцыятывай увядзення такой адказнасці выступіла Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва). Уводзіцца адказнасць за допінг спартыўных арганізацый і асоб з ліку персаналу спартсмена. Калі спартсмена дыскваліфікуюць з-за выяўленага допінгу, ён мусіць кампенсаваць сродкі, якія былі патрачаныя на яго падрыхтоўку. Таксама плануецца стварыць спецфонд супрацьдзеяння допінгу.

Як адзначае прэс-служба Мінспорту, па выніках грамадскага абмеркавання праект дэкрэта дапрацуюць і ўнясуць на разгляд Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі