У Беларусі хочуць узмацніць кантроль за ўхілістамі ад размеркавання

12/11/2018 - 08:57

Міністэрства адукацыі хоча наладзіць юольш жорсткі кантроль за выпускнікамі навучальных установаў, якія ўхіляюцца ад размеркавання. Чыноўнікі прапануюць "прыняць вычарпальныя меры па спагнанні сродкаў, затрачаных на навучанне". 

Ліст з адпаведнымі прапановамі Мінадукацыі накіравала ў аблвыканкамы, Мінгарвыканкам, НАН, асацыяцыю наймальнікаў, рэспубліканскі савет рэктараў ВНУ, у рэспубліканскі савет дырэктараў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дакумент падпісала першая намесніца міністра Ірына Старавойтава. 

У тэксце ліста гаворыцца, што даволі вялікая колькасць размеркаваных выпускнікоў не даязджае да месца размеркавання. Гэта, на думку чыноўнікаў, "сведчыць аб недастатковай працы ўстаноў адукацыі з самімі выпускнікамі і заказчыкамі кадраў, а таксама аб невыкананні ў поўным аб'ёме замовы на падрыхтоўку кадраў".

Мінадукацыі просіць дэталёва разабрацца з кожным выпадкам і спаганяць сродкі, затрачаныя на навучанне выпусніка, "пры адсутнасці аб'ектыўных прычын, вызначаных заканадаўствам".

Таксама да 15 лістапада трэба накіраваць у Мінадукацыі прапанову мераў, якія надалей дазволяць пазбегнуць такіх выпадкаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі