У Беларусі cярэдні налічаны заробак у лютым знізіўся на 4,2 рубля

24/03/2017 - 14:34

У Беларусі cярэдні налічаны заробак у лютым знізіўся на 4,2 рубля. Ён склаў 716,5 рубля (у студзені  720,7 рубля), інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта каля 379 долараў.

Што да заробку рабочых і служачых, то ў лютым ён складаў 717 рублёў, у студзені — 721,1. Зніжэнне склала 4,1 рубля.

Сярэдняя зарплата ў Мінску ў лютым складала 1 020,2 рубля. Яна зніжаецца другі месяц запар.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі