У Беларусі аштрафавалі расіянку за 50 еўра ў пашпарце

04/03/2016 - 13:04

У Беларусі аштрафавалі расіянку за 50 еўра ў пашпарце. Жанчына ехала ў Польшчу праз міжнародны аўтадарожны пункт пропуску "Брэст". Беларускім памежнікам яна перадала пашпарт, у якім былі грошы. Яны палічылі здарэнне "падбухторваннем да парушэння ўстаноўленага парадку памежнага кантроля". Грамадзянка Расіі патлумачыла, што еўра яна пакінула ў дакуменце выпадкова.

БЕЛТА адзначае, што ў адпаведнасці з заканадаўствам нават ненаўмысна здзейсненыя падобныя дзеянні лічацца адміністрацыйным правапарушэннем. Мінімальнае пакаранне — штраф. Яго і заплаціла жыхарка Растоўскай вобласці.

Як паведамляла Еўрарадыё, у лютым з Беларусі дэпартавалі тэрмінам на адзін год 46-гадовага расіяніна. Ён ехаў з Польшчы ў Расію. У пункце пропуску "Дамачава" мужчына перадаў памежніку пашпарт, у якім аказаліся 10 еўра.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі