У Беларусі арыштавалі міністра прыроды Сяргея Масляка

12/03/2026 - 13:58

Сяргей Масляк / sb.by

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк арыштаваны і знаходзіцца ў СІЗА. Яго вінавацяць у хабарніцтве.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе 12 сакавіка аб мерах па выключэнні неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва.

"Яго ўзялі з доказамі. Я вас папярэджваў, што мы ж там не хапаем на вуліцы каго заўгодна. Швед [старшыня Вярхоўнага суда і былы генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед], а цяпер Гара Дзмітрый Юр’евіч [цяперашні генеральны пракурор] гэта жорстка кантралююць. Калі трэба — дакладуць", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Сяргей Масляк быў прызначаны на пасаду міністра 22 красавіка 2024 года. Перад тым ён працаваў у "Зелянбудзе" і раённых адміністрацыях Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі