У Беларусі адмянілі адзін з найбуйнейшых фэстаў

20/03/2026 - 09:48

Фэст Lidbeer, архіўнае фота / Еўрарадыё

У 2026 годзе не адбудзецца аднаго з найбуйнейшых беларускіх фэстаў Lidbeer. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках арганізатара і тытульнага спонсара фэсту — кампаніі "Лідскае піва".

"З сумам і шкадаваннем паведамляем, што фестываль Lidbeer сёлета не адбудзецца. /…/ Як прынята гаварыць у такіх выпадках, фестываль не адбудзецца па прычынах, якія ад нас не залежаць", — заяўляюць арганізатары.

Lidbeer — адзін з найбуйнейшых беларускіх оўпэнэйраў. Яго задумалі як правадніка культуры і піўных традыцый у горадзе Лідзе, дзе піва варыцца з 1876 года. Упершыню фэст адбыўся ў 2015 годзе.

Раней паведамлялася таксама, што ад правядзення мерапрыемстваў сёлета адмовіліся арганізатары фэсту WOSTRAU і прарасійскага фэсту "Сонцастаянне". Гэта адбылося пасля ўрадавай пастановы, якая абнавіла палажэнне аб рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі