У Беларусі 22 чэрвеня выраслі курсы ўсіх асноўных валют

22/06/2017 - 12:55

У чацвер, 22 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас з 1,9219 да 1,9309 беларускага рубля, курс еўра таксама павялічыўся — з 2,1404 да 2,1556. Павялічыўся і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2097 беларускага (у аўторак — 3,2062).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 чэрвеня курс долара ЗША павялічыўся — з 1,9016 да 1,9219 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1203 да 2,1404. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі