У Беларусі 164 жанчыны за кратамі, сярод іх 40 шматдзетных маці

08/03/2026 - 14:41

"Вясна" да 8 сакавіка падрыхтавала справаздачу пра тое, колькі жанчын у Беларусі знаходзіцца за кратамі / LookByMedia

Паводле даных "Вясны", у Беларусі застаюцца за кратамі 164 палітычныя зняволеныя жанчыны. Сярод іх — асуджаныя за падтрымку Украіны ў вайне — 25; па "справе дваровых чатаў" — 33; за "салідарнасць з палітвязнямі" — 16; па "справе Гаюна" — 10; па "справе ЧКБ" — 6 жанчын.

Паводле даных праваабаронцаў, з 2020 года не менш за 1917 жанчын былі асуджаныя па крымінальных справах. Мінімум 15 жанчын утрымліваюцца за кратамі з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем. Не менш за 9400 жанчын сутыкнуліся з адміністрацыйным пераследам — арыштамі і штрафамі.

Асобна "Вясна" адзначае ўразлівыя групы жанчын, якія трапілі пад крымінальны пераслед.

Сярод іх:

  • 40 шматдзетных маці;

  • 62 жанчыны з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем;

  • 82 жанчыны пенсійнага ўзросту.

Мінімум 29 жанчын, якіх пераследуюць па крымінальных справах, маюць замежнае грамадзянства. Акрамя таго, 38 жанчын былі прымусова выдворены з Беларусі, а 58 асудзілі завочна. Таксама вядома, што 113 жанчын уключаныя ў так званы "спіс тэрарыстаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі