У Барысаве шукаюць зламыснікаў, якія ўначы скралі дрэвы, што раслі каля дома

26/06/2024 - 08:02

Ссеклі дрэва (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Барысаве шукаюць зламыснікаў, якія ўначы скралі дрэвы, што раслі каля дома. Мужчыны трапілі на камеры відэаназірання.

Здарэнне адбылося на вуліцы Камінскага. Уначы 2 чалавекі ссеклі 5 дрэў і забралі іх з сабой на тачцы. Мясцовыя жыхары кажуць, што садзілі дрэвы побач з домам за свае грошы. Цяпер гэтым пытаннем займаецца міліцыя. 

Раённая газета заклікае зламыснікаў "лепш прыйсці з павіннай"

t.me/borisov_mp/

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі