У Бабруйску з выбараў зняліся два кандыдаты — ад ЛДП і "Справядлівага свету"

29/10/2019 - 09:12

У Бабруйску з выбараў зняліся адразу два кандыдаты. Як піша праваабарончы сайт "Вясна", заявы аб зняцца падалі кандыдаты ў Бабруйскай-Ленінскай акрузе №78. 

Абое экс-кандыдаты працуюць у дзяржаўных установах. Ігар Мацвеенка — ахоўнік стралковай каманды на станцыі Асіповічы Гомельскага атрада ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі. Ён вылучаўся на выбары ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

Святлана Грыцэнка — бібліятэкарка цэнтральнай бібліятэкі Бабруйскага раёна. На выбары яна вылучалася ад партыі левых "Справядлівы свет". 

Цяпер у акрузе засталося сем кандыдатаў. Але на думку назіральнікаў, пераможцу выбараў можна назваць ужо сёння: гэта цяперашняя дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ірына Рынейская.

Да выбараў 2016 года яна працавала начальнікам упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама. У Палаце прадстаўнікоў Рынейская стала намесніцай старшыні Пастаяннай камісіі па навуцы, культуры і адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі