У Бабруйску з акна дзевятага паверха ўпала маладая жанчына

29/11/2016 - 14:27

У Бабруйску з акна дзевятага паверха жылога дома па вуліцы Урыцкага ўпала маладая жанчына. Яна загінула. Здарэнне адбылося 28 лістапада каля 15-й гадзіны. Як інфармуе "Коммерческий курьер", жанчына была толькі ў ніжняй бялізне.

Вядома, што загінулай было каля 30 гадоў. Яна развялася з мужам, жыла з нейкім мужчынам у грамадзянскім шлюбе, дзяцей не было.

Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, праводзіцца праверка, прызначаны экспертызы, высвятляюца ўсе абставіны здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі