У Бабруйску аўчаркі загрызлі свайго гаспадара ў яго ўласным двары

15/09/2016 - 09:27

У Бабруйску нямецкія аўчаркі загрызлі на смерць свайго гаспадара — пенсіянера-інваліда. Цела загінулага са шматлікімі рванымі ранамі рук і ног знайшлі на ўласным ўчастку 14 верасня. Мужчына пражываў разам з пляменніцай і дачкой пляменніцы, але падчас нападу яны знаходзіліся на працы.

Следчы камітэт праводзіць праверку па гэтым факце. Пра гэта Еўрарадыё распавяла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Аксана Салянюк: "Прызначаныя экспертызы, якія дазволяць вызначыць дакладную прычыну смерці. Будуць экспертныя даследаванні ў адносінах да сабак. Падчас праверкі будзе выяўляцца, што выклікала агрэсію сабак".

Першапачаткова выяўлена, што мужчына памёр ад балявога шоку. Сабак часова абясшкодзілі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі