Палітвязням не аддалі пашпарты
Падчас прэс-канферэнцыі ў былых палітвязняў спыталі, ці ёсць у іх на руках дакументы. Праваабаронца "Вясны" Уладзімір Лабковіч распавёў, што ў нікога з прысутных на мерапрыемстве пашпартоў няма.
— Прынамсі ў мяне і калегаў па нашай прэс-канферэнцыі няма пашпартоў. Нам выдалі даведку аб вызваленні — такі аркушык паперы А4, на якім наш фотаздымак і пра тое, што мы вызваляемся. І нашыя пэўныя пашпартныя дадзеныя.
Уладзімір Лабковіч выказаў удзячнасць украінскаму боку за тое, што іх прынялі без дакументаў, а таксама Офісу Прэзідэнта Украіны за арганізацыю дастаўкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут