"Нядбайныя аграрыі" прайшлі зборы ў войску / "Ваяр"
Завяршыліся вайсковыя зборы з ваеннаабавязанымі з ліку "нядбайных аграрыяў". Саслаць іх у войска на два месяцы загадаў Аляксандр Лукашэнка, каб пакараць тых, хто кепска працуе падчас жніва.
Зборы праходзілі два месяцы. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, 170 чалавек праходзілі зборы на базе 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Яны здалі практычныя экзамены па агнявой, тактычнай, інжынернай, медыцынскай падрыхтоўцы. Таксама ўдзельнікі збору выконвалі задачы па прыкрыцці паўднёвых рубяжоў, уключаючы фартыфікацыйнае абсталяванне мясцовасці і патруляванне.
Міністр абароны Віктар Хрэнін узнагародзіў удзельнікаў і падзякаваў камандзірам і інструктарам за прафесіяналізм, патрабавальнасць і ўвагу да людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут