Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay
У аўторак, 23 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі ў паўднёвых раёнах краіны, дзе захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Сіноптыкі абвясцілі там жоўты ўзровень небяспекі.
Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца 23-29 градусаў цяпла.
У сераду, 24 чэрвеня, будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, удзень пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэмпература паветра складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +19 па поўначы да +28 градусаў па поўдні краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут