У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы

01/08/2022 - 20:00

Уначы ў аўторак, 2 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы (удзень яны магчымыя пераважна на ўсходзе краіны), месцамі — навальніцы. Ападкі чакаюцца і ў Мінску.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +12 да +17 градусаў (у Мінску — ад +13 да +15), у дзённыя гадзіны — 22-28 цяпла (у сталіцы — ад +23 да +25).

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі