У апошнюю пятніцу студзеня чакаецца парывісты вецер і да +2 градусаў

25/01/2018 - 19:38

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 26 студзеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Пераважна па паўночнай частцы краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні, 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок паветра пакажа 0...-6 градусаў, удзень прагназуецца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі