У адстаўку пайшоў Уладзімір Калтовіч, які працаваў ва ўрадзе

19/03/2024 - 05:18

Уладзімір Калтовіч / facebook.com

У адстаўку пайшоў Уладзімір Калтовіч, які апошнія два гады працаваў намеснікам кіраўніка Апарату ўрада. Адпаведная пастанова Саўміна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ.

Калтовічу 57 гадоў. Раней ён быў міністрам гандлю і антыманапольнага рэгулявання Беларусі (у 2015-2021 гадах), лічыўся "лібералам". Пры ім Мінгандлю стала МАРГам. Яго прызначэнне ў Апарат ураду фармальна было паніжэннем.

Уладзімір Калтовіч рэгулярна карыстаецца сацсеткамі. Раней змяшчаў сваё фота ў вышыванцы. Апошнім часам у яго з'яўляюцца здымкі з вандровак і шматлікія фота катоў. Да таго ж ён моцна змяніўся знешне.

facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі