У 2017 годзе камеры, усталяваныя ўздоўж аўтамагістраляў, “сфатаграфавалі” 1 539 510 выпадкаў перавышэння хуткасці. Гэта на 45,3% больш, чым было ў 2016 годзе – тады зафіксавана 1 059 567 такіх парушэнняў.
Рост колькасці парушэнняў можа быць звязаны як з тым, што беларусы пачалі ездзіць хутчэй, так і з тым, што за год вырасла колькасць радараў.
Згодна са статыстыкай, размешчанай на сайце МУС, агулам за 2017 год зафіксавана 1 792 817 выпадкаў перавышэння хуткасці – на 31,1% больш, чым у 2016-м.