У 2015 годзе ў Беларусі выйшла больш за 120 альбомаў (спіс)

28/12/2015 - 20:25

У 2015 годзе беларускія музыкі выпусцілі больш за 120 альбомаў. 50 з іх створаныя ў стылістыцы, якую ўмоўна можна абазначыць, як "рок". 21 кружэлку выдалі рэперы, па 15 дыскаў прыйшлося на поп-музыку, метал і электроніку, 5 — на фолк. Цікава, што палову альбомаў сёлета выпусцілі менавіта каманды, якія не патрабуюць прадстаўлення: "Крамбамбуля", "Дай Дарогу!", Neuro Dubel, "Серебряная свадьба", Re1ikt, Vinsent і іншыя.

У інструментальнай музыцы выйшлі кружэлкі Apple Tea, трыа Канстанціна Гарачага і гурта The Silicon. Шэраг рэлізаў выпусціў, бадай, самы пладавіты беларускі эксперыментатар Віктар Сямашка. Убачылі свет і “альбомныя” вынікі калектыўных праектаў: “25 АВ-ВА Аркестр”, дзе дзеці з беластоцкай беларускамоўнай гімназіі спяваюць хіты беларускага рока і “Anima”, прысвечаны 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага, у якім беларускія музыкі выконваюць свае песні пра Радзіму.

Дзякуем сайту Experty.by і Змітру Бескаравайнаму за дапамогу ў складанні спісу альбомаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі