У 1/2 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Рэал" — "Чэлсі", ПСЖ — "Манчэстар Сіці". Першыя паядынкі прызначаны на 27-28 красавіка, другія — на 4-5 траўня.
Напярэдадні "Рэал" вытрымаў атакі "Ліверпуля" — 0:0 (першы матч — 3:1), а "МанСіці" зноў абыграў дортмундскую "Барусію" з тым жа лікам 2:1.
Такім чынам, два нямецкія клубы ("Барусія" і "Баварыя") выбылі з Лігі чэмпіёнаў у 1/4 фіналу. За ганаровы трафей змагаюцца дзве англійскія каманды і па адной з Іспаніі і Францыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.