Тысячы літраў піва для фанатаў футбола і зубастыя ваўкі — #ІхНоравы

24/06/2024 - 15:13

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Футбольны чэмпіянат Еўропы прынёс нямецкім чыгуначнікам нечуваны прыбытак. Толькі за першыя дні спаборніцтваў пасажыры выпілі ў цягніках больш за 44 тысячы літраў піва!

Не толькі зводкі пра напады хусітаў, але і добрыя навіны прыходзяць з берагоў Ізраіля. Сенсацыйнай знаходкай назвалі археолагі груз карабля, які праляжаў на дне больш за 3000 гадоў.

Тым часам жанчыну, якая рэкламавала "ціхі адпачынак" у дамку заапарка пад Парыжам, пакусалі ваўкі. Яна сустрэлася з імі падчас прабежкі — гэта амаль "Чырвоны Каптурок"...

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, чым заканчваецца эксплуатацыя работнікаў у Швейцарыі, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы “Іх Норавы”.

 

Піўныя цягнікі Германіі

Памятаеце навіну пра шатландцаў, якія выпілі ўвесь алкаголь на борце рэйса Lufthansa за 25 хвілін палёту? Яны не адны такія. У першыя дні Еўра-2024 продажы піва ў нямецкіх цягніках выраслі ўдвая. У кампаніі Deutsche Bahn зрабілі справаздачу, што з 14 па 19 чэрвеня ў іх цягніках прадалі 44 558 літраў гэтага напою.

Наведніца заапарку Туары назірае за гіенай / Lionel Bonaventure/AFP/Getty Images

Побач з Ізраілем знайшлі старажытны карабель

Ва ўсходняй частцы Міжземнага мора знойдзеныя рэшткі старажытнага карабля. Судна затанула каля 3300 гадоў таму. Археолагі знайшлі яго за 90 км ад паўночнага ўзбярэжжа Ізраіля на глыбіні прыблізна 1800 м.

Карабель аказаўся самым старажытным з усіх, што калі-небудзь знаходзілі ў глыбокіх водах. Судна магло затануць падчас шторму або пасля нападу піратаў.

За эксплуатацыю прыслугі асуджаныя члены найбагацейшай сям'і

Суд Швейцарыі асудзіў чатырох чалавек з адной з самых багатых сем'яў Вялікабрытаніі на турэмнае зняволенне тэрмінамі ад чатырох да чатырох з паловай гадоў. Пракаш і Камаль Хіндуджа, а таксама іх сын Аджай і яго жонка Намрата прызнаныя вінаватымі ў незаконным найме і эксплуатацыі прыслугі.

Паводле індыйскіх работнікаў, сям'я плаціла ім усяго сем фунтаў стэрлінгаў (каля васьмі долараў) за працу па 18 гадзін за дзень, што складае менш за адну дзясятую частку мінімальнай зарплаты ў Швейцарыі. У дадатак работнікам рэдка дазвалялася пакідаць дом.

Пасля праверкі пракуратура заявіла, што сям'я выдаткоўвала на свайго сабаку больш, чым на падначаленых. Больш сур'ёзнае абвінавачванне — у гандлі людзьмі — з сям'і Хіндуджа знялі.

Паводле адваката, сям'я збіраецца абскардзіць рашэнне суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі