Twitter плануе выдаліць акаўнты, у якія карыстальнікі не заходзілі паўгода

27/11/2019 - 07:59

Twitter плануе "вялікую чыстку". Адміністрацыя сацсеткі анансавала выдаленне акаўнтаў, у якія карыстальнікі не заходзілі паўгода. Для таго, каб гэтага пазбегнуць, ім трэба залагініцца да 11 снежня. Карыстальнікі атрымліваюць электронныя лісты з папярэджаннем, інфармуе theverge.com.

Мяркуецца, што выдаленне неактыўных акаўнтаў расцягнецца да наступнага года і зойме некалькі месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі