Twitter пагражае кампаніі Meta судом за яе новую сацсетку Threads

07/07/2023 - 06:52
Новая сацсетка / bbc.com

Twitter пагражае кампаніі Meta, якая валодае Facebook і Instagram, судом за яе новую сацсетку Threads. Сцвярджаецца, што яна падобная на Twitter. Кіраўніка Meta Марка Цукерберга ў афіцыйным лісце абвінавачваюць у "сістэматычным, зламысным і незаконным прысваенні камерцыйных таямніц і іншай інтэлектуальнай уласнасці кампаніі Twitter" пры стварэнні Threads. Яна нібыта наняла дзясяткі былых супрацоўнікаў Twitter, якія да гэтага часу маюць доступ да сакрэтаў кампаніі і якія дапамаглі "скапіяваць гэтую сацсетку". У Threads гэта адмаўляюць, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

"Канкурэнцыя — гэта добра, але падман — не", — напісаў уладальнік Twitter Ілан Маск.

Meta ўсё адмаўляе, хоць яе сацсетка сапраўды выглядае, як копія Twitter: і вонкава, і па функцыянале.

Кампанія Марка Цукерберга Meta запусціла сацсетку Threads 6 ліпеня. У ёй зарэгістраваліся ўжо каля 30 мільёнаў чалавек. Кіраўніцтва Meta першапачаткова заяўляла, што гэтая сетка будзе альтэрнатывай Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі