Твітар Марка Цукерберга ўзламалі хакеры

06/06/2016 - 07:07

У нядзелю, 5 чэрвеня, былі ўзламаныя акаўнты заснавальніка Фэйсбука Марка Цукерберга ў сацыяльных сетках Твітар і Pinterest. Адказнасць ўзяла на сябе група хакераў Ourmine, перадае Бі-Бі-Сі.

У сваім твітары хакеры заявілі, што ўзламалі таксама акаўнты мільярдэра ў Інстаграме і LinkedIn. Па іх словах, яны правяралі сістэму бяспекі Цукерберга. Узломшчыкі прапанавалі Цукербергу звязацца з імі.

Паведамляецца, што ў твітэры Цукерберга, які не абнаўляўся з 2012 года, сапраўды з'явілася некалькі запісаў. Цяпер яны выдаленыя. На старонцы мільярдэра ў Pinterest з'явіўся надпіс "Узламаны групай Ourmine".

У Інстаграме, дзе Цукерберг апублікаваў толькі 30 фотаздымкаў, слядоў узлому не заўважана.

Эксперты мяркуюць, што акаўнты Цукерберга маглі пацярпець у сувязі з уцечкай пароляў з сеткі LinkedIn, якая адбылася ў 2012 годзе. Месяц таму стала вядома, што 117 млн ​​пароляў і логінаў з гэтай сеткі былі прададзеныя за 5 біткоінаў (каля 2,3 тысячы долараў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі