Дональд Туск / Gazeta Wyborcza
Будучыня Еўропы залежыць не ад выбараў у ЗША, а ад еўрапейскіх палітыкаў, лічыць польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск. Паводле яго слоў, эра геапалітычнага аўтсорсінгу скончылася.
Як адзначае Gazeta Wyborcza, пры гэтым Туск паслядоўна выступае з крытыкай рэспубліканцаў. У лютым ён асудзіў іх маруднасць у сувязі з прыняццем закона, які дазваляе перадачу чарговага пакета ваеннай дапамогі Украіне.
А ў 2016 годзе, будучы кіраўніком Еўрапейскай рады, выступіў супраць Дональда Трампа, які прэтэндаваў на фатэль прэзідэнта ЗША.
"Апошні каментар маёй жонкі: аднаго Дональда дастаткова!" — пажартаваў Туск. Праўда, амерыканскі мільярдэр тады нечакана выйграў у былой дзяржсакратаркі Хілары Клінтан.
5 лістапада Трамп зноў пазмагаецца за той жа фатэль. Цяпер толькі з былой генпракуроркай Каліфорніі Камалай Харыс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут