Тры жыхаркі Гродна пайшлі па журавіны і заблукалі ў памежнай зоне

21/09/2017 - 13:27

Тры жыхаркі Гродна, якія адпачывалі на лецішчы, пайшлі па журавіны, набралі поўныя кошыкі і толькі тады зразумелі, што згубілі арыентацыю на мясцовасці і заблукалі ў памежнай зоне. Здарэнне адбылося ўвечары 20 верасня. З просьбай аб дапамозе жанчыны звярнуліся да знаёмых праз мабільную сувязь. Тыя паведамілі пра здарэнне памежнікам. Да пошуку падключыліся міліцыянеры і ратавальнікі.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, раніцай 21 верасня жанчын знайшлі. Яны знаходзіліся каля возера. Усе яны ўжо вярнуліся дахаты.

Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі